Навагодняя казка для дзяцей-інвалідаў Багушэўскага дома-інтэрната

23 декабря 2020
Святочны настрой ужо адчуваецца. Да Новага года засталося ўсяго 8 дзён. Самы час загадваць жаданні. У добрых руках цуды абавязкова здзяйсняюцца.

Навагоднюю казку разам з акцыяй "Нашы дзеці" сёння прывезлі прадстаўнікі камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Віцебскага аблвыканкама і работнікі буйнога прыватнага прадпрыемства "Энергакамплект" у Багушэўскі дом-інтэрнат для дзяцей-інвалідаў. Гэтаму сяброўству ўжо шмат гадоў. Сёння ў падарунак установе  перадалі сертыфікаты на агульную суму звыш 25 тысяч рублёў. Грошы вырашана выдаткаваць на набыццё тэхналагічнага абсталявання для сталовай. 

У Багушэўскім доме-інтэрнаце 250 дзяцей. Працуюць з імі 17 выхавальнікаў. Тут створаны ўсе ўмовы для медыцынскай рэабілітацыі і ўсебаковага развіцця маленькіх беларусаў. У 2019 годзе Багушэўскі дом-інтэрнат быў прызнаны лепшым сярод такіх устаноў нашай краіны.