Навагодні экспрэс прывязе адразу ў госці да Дзеда Мароза

22 декабря 2016
Дзіцячая чыгунка адкрывае святочны маршрут. Першы ўпрыгожаны састаў адправіцца ў казачнае падарожжа ў гэту суботу. Зараз завяршаецца падрыхтоўка праграмы і праходзіць, так званы тэст-драйв святочнага цягніка. Пасажыры навагодняга экспрэсу сустрэнуцца з казачнымі персанажамі яшчэ на пероне. А на пляцоўцы ля станцыі "Сасновы бор" будуць ладзіць вялікае шоу, конкурсы і віктарыны. Адправіцца ў казачную краіну на  экспрэсе можна да восьмага студзеня. Арганізатары абяцаюць, што падарожжа будзе цікавым і для дарослых.