Птушкі печаныя, з паперы і саламяныя - абавязковы атрыбут народнага свята "Гуканне вясны"

23 марта 2021

Менавіта жаўрукі лічацца вестунамі гэтай пары года. Яны аднымі з першых прылятаюць з выраю. У Хатлянскім сельскім доме культуры Уздзенскага раёна сакрэтамі "Саламяных цудаў" ахвотна дзеліцца са сваімі вучнямі кіраўнік гуртка Ларыса Курэйчык.

Ларыса Курэйчык з дзяцінства захаплялася прыгажосцю саламяных вырабаў, самастойна адолела навуку самабытнага рамяства. Пачала з простых сувеніраў, а потым асвоіла і цэлыя мастацкія творы, пано і нават саламяныя скульптуры.

Усе прадвеснікі вясны зляцяцца ў Хатляны 27 сакавіка, каб з мясцовым каларытам гукаць вясну.