Манумент у Дорах стаў месцам сустрэчы ўдзельнікаў патрыятычнай акцыі "Памяць"

18 марта 2021
Мемарыяльны комплекс у вёсцы Доры Валожынскага раёна сёння стаў месцам сустрэчы ўдзельнікаў патрыятычнай акцыі "Памяць". Мясцовыя жыхары, школьнікі, прадстаўнікі раённых арганізацый і Беларускага саюза жанчын  навялі парадак пасля зімы і ўспомнілі трагічныя падзеі ліпеня 43-га - ушанавалі памяць загінуўшых падчас Вялікай Айчыннай вайны. Мемарыял "Загінуўшых чакаюць вечна" ўсталяваны на падмурку царквы, у якой жыўцом былі спаленыя 257 мясцовых жыхароў. Выратавацца атрымалася толькі траім. 

Патрыятычная акцыя "Памяць" праходзіць ва ўсіх рэгіёнах

Манумент у Дорах адкрыты  ў пачатку 70-х. Першапачаткова скульптуры былі  з дрэва. А 30 гадоў назад іх адлілі з металу. Арыгінал сёння - адзін з экспанатаў Музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны ў Мінску.