Новае ток-шоу "Думкі аб Польшчы" запускае міжнароднае радыё "Беларусь"

2 октября 2023

Папоўніць дэфіцыт ведаў палякаў аб рэальным становішчы спраў у іх краіне. Новае ток-шоу "Думкі аб Польшчы" запускае міжнароднае радыё "Беларусь". У студыі - чатыры эксперты. Палітолаг Пётр Пятроўскі, яго калега з Польшчы Даніэль Мікусек, старшыня "Таварыства Элізы Ажэшкі" Аркадзь Гартунг і польскі эксперт, бежанец з Вялікабрытаніі, Павел Янскі. Яны маюць прамое дачыненне да польскай культуры, будуць весці дыскусію на польскай мове, развеюць фейкі аб беларускіх буднях і абмяркуюць, як размаўляць з элітамі Захаду.

Эксперты з Польшчы і Беларусі на польскай мове абмяркуюць рэаліі адносін краін-суседак на радыё "Беларусь"

У радыёпрэм'еры не прапаганда і навязванне цэтлікаў, а пажыва для разважання. Чаму Польшча павінна быць незалежнай ад Бруселя і Вашынгтона? У чым слушнасць не мець праблем з суседзямі? Аргументы для адчыненых меж, бо Польшча - мост паміж Захадам і Усходам, і заклік не паднімаць зброю. У першую чаргу, для палякаў - гадзіна аналітыкі невыдуманых рэалій з першых вуснаў - сёння на радыё "Беларусь" а 8-й раніцы.