Новая бескантактавая сістэма аплаты ў мінскім метро

19 сентября 2017

Нашы карэспандэнты сёння выпрабавалі новую бескантактавую сістэму аплаты ў мінскім метро. Турнікет пачаў працу на станцыі "Плошча Леніна". Адзін з калег прыклаў бескантактавую карту, другі - смартфон. Машына спісала 60 капеек і ўпусціла іх на перон. Калі такі фармат аплаты спадабаецца пасажырам, сістэма распаўсюдзіцца ў сталічнай падземцы.