Новая авіякампанія будзе размяшчацца ў Гродне

30 октября 2014

Другая пасажырская авіякампанія ў Беларусі можа пачаць працу ў першым квартале 2016 года. Аб гэтым сёння паведаміў дырэктар дэпартамента па авіяцыі Міністэрства транспарту і камунікацый Уладзімір Косцін. Зараз разглядаецца магчымасць закупу для авіяперавозчыка чатырох расійскіх самалётаў Superjet 100.


Уладзімір Косцін, дырэктар дэпартамента па авіяцыі Міністэрства транспарту і камунікацый Беларусі: У нас, у асноўным, усе рэйсы выконваюцца з Нацыянальнага аэрапорта, а мы б жадалі выконваць рэйсы яшчэ і з абласных аэрапортаў. Таму на першым этапе мы плануем, што ў нас будуць самалёты знаходзіцца і ў Гродне, і ў Гомелі, і ў Нацыянальным аэрапорце для таго, каб пасажыр мог, не звяртаючыся да авіяцыі, якая будзе выконваць унутраныя перавозкі, каб ён мог выконваць палёты менавіта з кожнага абласнога аэрапорта.


Плануецца, што новая авіякампанія будзе размяшчацца ў Гродне. На першым этапе разглядаецца магчымасць палётаў у расійскія гарады. У перспектыве паветраныя судны будуць лётаць і за мяжу.