Мікалаю Казеку - 70 гадоў!

5 апреля 2020
Яго спартсмены ніколі не вярталіся з Алімпіяд без медалёў, выйграўшы ў тым ліку і чатыры залатыя медалі. У мінулым ён сам чэмпіён Савецкага Саюза па скачках на батуце. У фрыстайле Мікалай Казека - гэта настаўнік з сусветным імем. Ганаровы кавалер ордэна Айчыны і заслужаны трэнер БССР сёння святкуе свой 70-гадовы юбілей. Сам прызнаецца: падарункі больш любіць дарыць, чым атрымліваць, і з задавальненнем прымае экстрэмальныя захапленні сваіх падапечных.  Вялікае інтэрв'ю Мікалая Казекі глядзіце ў праграме "Спорт-кадр" у аўторак у 10 вечара на "Беларусь 5".