Незапатрабаваны інкубатар

20 января 2015
У Мінскім раёне інкубатар з сучасным абсталяваннем не запатрабаваны. За год тут можна выгадаваць 26 мільёнаў куранят. Дарэчы, такія аб'ёмы першапачаткова былі разлічаны для забеспячэння краіны. Але ўжо шэсць гадоў інкубатар пад сталіцай не функцыянуе.


У праблемах неэфектыўнасці дзяржмаёмасці разбіралася Юлія Токар.

Будаўніцтва самага вялікага ў краіне інкубатара пачалося ў 2007 годзе. Але ж племянны птушказавод "Беларускі" не разлічыў тэрміны і бюджэт. Праз 6 гадоў з ужо зманціраваным абсталяваннем прадпрыемства перадалі 1-й Мінскай птушкафабрыцы.

Наталля Жук, галоўны спецыяліст Камітэта дзяржкантролю Мінскай вобласці: "Будаўніцтва інкубатара ажыццяўлялася ў рамках праграмы развіцця птушкагадоўлі на 2006-2010 год. Будаўніцтва першапачаткова вялося сіламі племптушказавода "Беларускі". Для гэтага былі задзейнічаны банкаўскія крэдыты ў памеры звыш 14 мільярдаў рублёў. Для набыцця абсталявання выкарыстаны бюджэтныя грошы ў памеры больш за 25 мільярдаў рублёў".

Новы гаспадар тэрмінова ўзяўся завяршаць будаўніцтва. Аўтаномная газавая кацельня, вентыляцыйныя рэгулятары, сартыравальныя машыны і сэрца прадпрыемства - энергазберагальная сістэма клімат- кантролю. Каб давесці да розуму інкубаторыум, было выдаткавана амаль 5 мільярдаў рублёў.

У гэтым інкубатары з сучасным абсталяваннем можна гадаваць 26 мільёнаў куранят за год. Падрыхтаваны ён на 97%. Але для запуску патрэбна свой радавы статак, якога ў прадпрыемства няма.

У той жа час 1-я Мінская птушкафабрыка мае ўласны інкубаторыум на 9 мільёнаў птушанят. І гэтага дастаткова, каб забяспечыць патрабаванні прадпрыемства.

Дзмітрый Чагір, галоўны інжынер-энергетык 1-й Мінскай птушафабрыкі": "Пасля правядзення мантажных работ шэфскай мантажнай арганізацыяй, а таксама сваімі сіламі працэнт гатоўнасці ацэньваецца ў 96-97%. У дадзены момант гэты інкубатар немэтазгодна выкарыстоўваць нашай арганізацыі, бо ў нас хапае магутнасці для ўласнай вытворчасці. Распрацоўваецца праект перадачы інкубатара агракамбінату "Дзяржынск".

Тым часам прадпрыемства з нявызначаным гаспадаром за гады прастою акрамя пагаршэння якасці абсталявання рэальна страчвае грошы. І такіх арганізацый у вобласці больш за 50.

Аляксандр Шпакоў, начальнік упраўлення каардынацыі кантрольнай дзейнасці і арганізацыі працы Камітэта дзяржкантролю Мінскай вобласці: "Камітэт вобласці накіраваў прапановы органам улады аб ліквідацыі парушэнняў. І калі меркаваць па стане на 1 студзеня, ужо ўстаноўлена абсталявання больш чым на 200 мільярдаў рублёў. Значныя зрухі ў гэтым кірунку ёсць".

Між тым у цэнтральным рэгіёне пытанне аб неэфектыўнасці востра не стаіць толькі ў Бярэзінскім раёне.