Непагадзь адступае

23 марта 2018

Непагадзь адступае, і ў выхадныя будзе даволі цёплае вясновае надвор'е. Кліматычныя ўмовы вызначыць вобласць павышанага атмасфернага ціску, днём у суботу да плюс 4 градусаў, у нядзелю яшчэ больш камфортны плюс - да 8 цяпла. Ноччу падмарозіць - минус 5-8, ападкі не прагназуюцца.

Аднак на наступным тыдні надвор'е зноў пагоршыцца. Атмасферныя франты з Заходняй Еўропы прынясуць пахаладанне і дождж з мокрым снегам.