Незвычайны шахматна-шашачны турнір у Нацыянальным гістарычным музеі Беларусі

12 декабря 2018

Усё па-сапраўднаму: гульні, перамогі, прызы і гросмайстры - навучэнцы Рэспубліканскага цэнтра алімпійскай падрыхтоўкі па шахматах і шашках. Але фігуры - з шакаладу. Сеансы адначасовай гульні правялі юныя спартсмены з навучэнцамі цэнтра. Шакаладны чэмпіянат праходзіў на экспазіцыі музея "Мастацтва шакаладу".

Пераможцы і ўдзельнікі чэмпіянату, які ў сценах Гістарычнага музея праходзіў ужо другі раз, атрымалі прызы. Завяршылася мерапрыемства інтэрактыўнай экскурсіяй па шакаладнай выставе.