Марс - такі далёкі і, магчыма, ужо блізкі. Ужо ў найбліжэйшай будучыні плануецца даставіць на Марс больш чым мільён чалавек. Заснавальнік і кіраўнік амерыканскай кампаніі SpaseX Ілон Маск працуе над рашэннем праблемы транспарціроўкі людзей і ўзвядзення на Чырвонай планеце вялізнага горада. Ён лічыць Марс лепшым кандыдатам на каланізацыю з наяўных планет, бо там ёсць запасы вады і газаў, а атмасфера прыдатная для вырошчвання раслін. Ілон Маск прытрымваецца меркавання, што ў чалавецтва ёсць два відавочныя шляхі: застацца на Зямлі і непазбежна вымерці або асвоіць касмічную прастору і павялічыць свае шанцы на выжыванне. Кампанія SpaceX плануе запускаць у адным шматразовым касмічным караблі ад 100 да 200 чалавек. Гэта дазволіць стварыць мільённую калонію на Марсе за 5000 палётаў. А першы пілатуемы палёт можа быць ажыццёўлены ў 2020-2025 гадах.
Марс - далёкі і блізкі
28 сентября 2016













