Настаўнікі сталіцы падводзяць вынікі і вызначаюць перспектывы новага навучальнага года

27 августа 2019
Напярэдадні Дня ведаў настаўнікі сталіцы падводзяць вынікі і вызначаюць перспектывы новага навучальнага года. Сёння ў Нацыянальнай бібліятэцы праходзіць форум педагагічных работнікаў Мінска з удзелам кіраўніцтва горада. Адзін з акцэнтаў экспазіцыі - інфармацыйна-камунікатыўныя тэхналогіі ў адукацыі. Напрыклад, ужо ёсць адзіная інтэрнэт-пляцоўка для інфармавання і дыстанцыйнага навучання школьнікаў 6-11 класаў. Акрамя таго, прапанаваны міжнародныя праекты: супрацоўніцтва ў адукацыі з краінамі СНД, рэсурсныя цэнтры, міжнародныя конкурсы, валанцёрскія праграмы.

А перад будынкам Нацыянальнай бібліятэкі разгарнулася інтэрактыўная пляцоўка «Мінск: мінулае, сучаснасць, будучыня». Свае творчыя праекты прадэманстравалі ўстановы дадатковай адукацыі, дзяцей і моладзі.