Ганна Сола выйграла гонку праследавання на чэмпіянаце Расіі па біятлоне

26 марта 2024

Ганна Сола перамагла ў гонцы праследавання на чэмпіянаце Расіі па біятлоне ў Цюмені.

Беларуска адпраўлялася на дыстанцыю шостай з адставаннем амаль 34 секунды ад лідара, але ўжо пасля другога агнявога рубяжа выйшла наперад і лідарства сваё ўжо нікому не аддала!