Тыдзень дзіцячай моды ў Мінску

30 октября 2017

18-ты сезон запар яны адкрываюць Тыдзень дзіцячай моды ў Мінску.

Юныя мадэлі сталічнага тэатра моды прадставілі трэнды сезона восень-зіма. На подыуме - круізныя калекцыі і свабодныя сілуэты з каляровымі прынтамі. Акрамя фэшн-паказаў, выхаванцы мадэльнага агенцтва арганізоўваюць інклюзіўныя пастаноўкі. Юлія Токар пабывала ў творчых лабараторыях.

З пяці гадоў яны адточваюць сінхронныя рухі, выпраўку і пэўны вобраз – на подыуме рыхтуюць юных мадэлей. Акрамя дэфіле, выхаванцы сталічнага тэатра моды вывучаюць акцёрскае майстэрства, харэаграфію, эстэтыку, у творчых лабараторыях – самастойна распрацоўваюць аўтарскія калекцыі.

Сёлета мадэлі тэатра зноў адкрывалі Тыдзень дзіцячай моды ў Мінску. Падчас паказу дэманстравалі новыя трэнды сезона восень-зіма ад вядучых брэндаў.

Стылю кэжуал аддае перавагу Лілія Ільіна. Ужо другі год запар юная мадэль дэманструе разнастайныя дызайнерскія калекцыі. Сёлета вобраз на подыуме літаральна супаў са стылем самой школьніцы.

Дзіцячая мода прадстаўлена супрацлеглымі калекцыямі. Калі спачатку юныя мадэлі дэманструюць больш строгія лукі – цёмна-сінія джэмперы, кейпы з пер'ем і жэмчуг на цяльняшках, то на змену марскім матывам выйшлі каляровыя прынты і свабодныя сілуэты.

Акрамя фэшн-паказаў, мадэльнае агенцтва арганізуе інклюзіўныя пастаноўкі. Апошнія - «Маленькі прынц», «Шчаўкунчык» і «Аліса ў краіне цудаў» - рыхтавалі разам з дзецьмі з асаблівасцямі развіцця.

А зараз вучні тэатра моды адправіліся на міжнародную стажыроўку ў Парыж, дзе сустрэнуцца з лепшымі французскімі мадэльерамі і атрымаюць вопыт сусветных подыумаў.