У Беларусі ў індустрыяльным парку можа з'явіцца прадстаўніцтва Харбіна

4 марта 2013
Ён узначаліў дэлегацыю чыноўнікаў і бізнесменаў, якія абмеркавалі з дыпламатамі будучыню сумесных праектаў.
Нягледзячы на геаграфічную аддаленасць Мінска і Харбіна, перамовы можна назваць сустрэчай старых сяброў. Ні з адным з кітайскіх рэгіёнаў у Беларусі няма такіх цесных, у першую чаргу, эканамічных сувязяў.
Мэра Сун Сібіня спецыяльна запрасілі ў чырвоную залу пасольства. Там на сцяне вісіць карціна, якую дыпмісіі паднёс ранейшы горадакіраўнік. Сам Сун Сібінь з Беларуссю знаёмы не па чутках. Летась дэлегацыя з правінцыі Хэйлунцзян прыязджала ў Мінск. Той візіт даў старт шматлікім сумесным праектам.
Харбін - гэта правераны часам прамысловы цэнтр на Паўночным усходзе Кітая, з вялікім патэнцыялам у навуцы і сельскай гаспадарцы. Асабліва ў вытворчасці абсталявання. Калі ў працэсе кітайска-беларускага супрацоўніцтва горад зможа адкрыць сваё прадстаўніцтва ў індустрыяльным парку, гэта будзе садзейнічаць развіццю Харбіна. Тым больш, з дапамогай беларускага рынку, прадукцыя кітайскай і ў прыватнасці харбінскай, вытворчасці можа выходзіць на рынкі ЗША і Еўропы. І яшчэ адна мэта - адкрыццё прамога авіярэйсу Мінск-Харбін. На сустрэчы шмат гаварылі аб супрацоўніцтве ў агратэхнічнай галіне. У Харбіне паспяхова працуюць два беларуска-кітайскія прадпрыемствы па зборцы трактароў і камбайнаў. З навінак - будаўніцтва ўжо ў Беларусі завода па вытворчасці ДСП і кардона.
Беларускія камбайны спадабаліся кітайскім аграрыям. Акрамя пашырэння мадэльнага рада, тэхніку спецыяльна адаптуюць для працы ў правінцыі Хэйлунцзян. Летась з сумеснага канвеера сышлі больш за 6 соцень уборачных машын. Сёлета паказчык пераваліць за тысячу. І што важна - на ўсе камбайны ўжо ёсць пакупнікі.