Не стала адной з першых дыктараў беларускага тэлебачання Веры Ропат

29 июля 2019

Яна пайшла з жыцця за месяц да свайго 73-годдзя. Вера Ропат упершыню выйшла ў айчынны эфір у 1975. Працавала дыктарам да 1999 года, затым была рэдактарам. Працавала над такімі праектамі як "Творцы", "Майстэрня", "Арт-клуб", "Маналог", прымала ўдзел у стварэнні тэлеспектакляў. А літаральна некалькі дзён таму вядучая прыходзіла ў Белтэлерадыёкампанію, каб падзяліцца ўспамінамі аб сваёй працы на тэлебачанні.

Развітанне з Верай Ропат адбудзецца заўтра ў 17 гадзін у Свята-Елісавецінскім манастыры. Пахавана дыктар будзе ў сябе на радзіме ў Мазыры ў сераду.