"Настае ваш час ствараць гісторыю краіны!" - Лукашэнка ўзнагародзіў выпускнікоў і выкладчыкаў беларускіх ВНУ

23 июня 2023

У Палацы Незалежнасці ўрачыста ўшанавалі выпускнікоў і выкладчыкаў ВНУ. Тых, чые дасягненні па-сапраўднаму натхняюць. Юнакі і дзяўчаты, а таксама іх педагогі прыехалі з розных рэгіёнаў краіны.

Папярэднічала цырымоніі экскурсія па залах сімвала нашай дзяржаўнасці. Аляксандр Лукашэнка павіншаваў маладых людзей, якія завяршаюць вучобу і адкрываюць новы этап свайго жыцця. Ён пачынаецца ярка і годна. Словы падзякі гучалі ад Прэзідэнта ў адрас выкладчыкаў за іх працу і педагагічнае майстэрства.

Сімвалічны момант: выпускнікі робяць крок у прафесію, а побач з імі прафесіяналы высокага ўзроўню. Прэзідэнт не сумняваецца, што давер цяперашняя моладзь апраўдае.



Зараз чытаюць

Рэкамендуемыя