Дзякуючы праву на бязвізавае наведванне нашай краіны: больш за 80 замежных грамадзян атрымалі прышчэпку ад COVID-19 у Гродзенскай вобласці

3 сентября 2021

Па-ранейшаму актуальным шчытом ад COVID-19 застаецца вакцынацыя. У Гродзенскай вобласці больш чым 80 замежных грамадзян атрымалі прышчэпку. Усе яны скарысталіся правам бязвізавага наведвання нашай краіны. Паводле ўказа Прэзідэнта, з 15 ліпеня для праходжання працэдуры вакцынацыі грамадзяне 73 краін на пяць дзён могуць прыехаць у Беларусь не афармляючы візы. У Гродне па ўкол здароўя ў асноўным едуць жыхары суседніх краін, а таксама Грузіі і Германіі. Для іншаземцаў дзейнічае працэдура анлайн-рэгістрацыі, дзе на этапе заяўкі можна выбраць клініку для праходжання вакцынацыі.

У Гродзенскай вобласці прышчэпку ад COVID-19 замежныя грамадзяне могуць зрабіць у шасці раённых клініках і дзвюх паліклініках абласнога цэнтра. Усяго ж па краіне такую паслугу аказваюць 59 медустаноў.