Сапраўднае лета напрыканцы вясны

19 мая 2017

Гэты ўікенд сіноптыкі абяцаюць спякотным, але з дажджамі і навальніцамі. У суботу ўдзень па Мінскай вобласці непрацяглыя ападкі, +20...+25, у заходніх раёнах да +27. У сталіцы дажджы магчымыя толькі ўвечары. Удзень паветра прагрэецца таксама да 25 цяпла. У нядзелю з тэрыторыі Расіі перамяшчэнне франтоў прынясе кароткачасовыя дажджы і навальніцы. У начныя гадзіны +7...+14, у дзённыя – ад 17 да 25 з плюсам. У Мінску ўдзень +22. Наступны тыдзень пачнецца без ападкаў. У рэгіёне да 19 цяпла.