Насілле ў дачыненні да супрацоўніка АУС - крымінальна каральны ўчынак

21 октября 2020

Пракуратура Цэнтральнага раёна Мінска паведаміла, што ў суд накіравана крымінальная справа ў дачыненні да 29-гадовай жанчыны, якой інкрымінавана насілле ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў. 29 жніўня на скрыжаванні вуліц Багдановіча і Веры Харужай ішла калона мітынгоўцаў, абвінавачаная і яе брат каардынавалі людзей, скандзіравалі лозунгі. Жанчыну затрымалі за адміністрацыйнае правапарушэнне, але ўлічваючы актыўнае супраціўленне, у дачыненні да яе была ўзбуджана крымінальная справа.