Зарплаты некаторых бюджэтнікаў вырастуць з 1 снежня

1 декабря 2017

З гэтага дня ў Беларусі некаторым працаўнікам бюджэтнай сферы павышаюць тарыфныя аклады на 25 працэнтаў. Закране гэта супрацоўнікаў сацыяльнага абслугоўвання і культурна-асветных арганізацый. Прадугледжана і змена дыяпазону карэктуючых каэфіцыентаў, якія ўжываюцца да тарыфных ставак. Такія меры дазволяць павысіць узровень аплаты працы працаўнікоў з 1-га па 17-ы разрады. Пры гэтым у большай ступені зарплата вырасце ў нізкааплатных катэгорый - з 1-га па 4-ы разрады.