Узнагародзілі пераможцаў традыцыйнага конкурсу "Навагодняя тэатральная цацка"

4 января 2018

У Вялікім тэатры Беларусі ўзнагародзілі пераможцаў традыцыйнага конкурсу "Навагодняя тэатральная цацка". Больш за сто казачных герояў даслалі на конкурс сем'і з розных куткоў краіны. Напярэдадні калядных і навагодніх свят ёлку ў фае тэатра ўпрыгожылі арыгінальныя вырабы - персанажы з балетных і оперных спектакляў: Шчаўкунчык, Адэта і Адылія, Кароль мышэй і Снежная каралева, Джульета і Маленькі прынц. Тэатр падрыхтаваў прызы ў 27-мі намінацыях. Адзін з падарункаў - білеты для ўсёй сям'і на казачны балет "Шчаўкунчык".