Кітай гатовы пераймаць вопыт Беларусі ў сферы радыяцыйнай бяспекі і абароны навакольнага асяроддзя

15 сентября 2017

Кітай гатовы пераймаць вопыт Беларусі ў прадухіленні наступстваў аварыі на Чарнобыльскай АЭС, у сферы радыяцыйнай бяспекі і абароны навакольнага асяроддзя. У Мінск прыбыла дэлегацыя з КНР. Грунтоўная гутарка сёння адбылася ў Палаце прадстаўнікоў.

Для дэлегацыі з Кітая падрыхтавалі аб'екты, каб паказаць ужыванне заканадаўства на практыцы. Сярод іх навукова-практычны цэнтр Акадэміі навук па біярэсурсах і Кітайска-беларускі індустрыяльны парк "Вялікі камень".