На тэрыторыі комплексу "Лінія Сталіна" запрацавала рэзідэнцыя Дзеда Мароза

23 декабря 2017

Акунуцца ў дзяцінства і пабываць у гасцях у казкі... Рэзідэнцыя Дзеда Мароза запрацавала сёння на тэрыторыі гісторыка-культурнага комплексу "Лінія Сталіна". Прычым у тутэйшага чараўніка незвычайны выгляд - на плячах эпалеты, а на шапцы красуецца чырвоная зорка. Казачны персанаж пажадаў дзецям і іх бацькам мірнага неба і сабраў іх пажаданні на будучы год, змясціўшы іх у капсулу. Наведвальнікаў чакаюць салодкія падарункі, конкурсы і мноства забаў. Тут жа можна пакатацца на санках і канях, сфатаграфавацца з насельнікамі рэзідэнцыі і пераапрануцца ў ваенную форму. У распараджэнні гасцей таксама будуць усе гульнявыя зоны "Лініі Сталіна".

Каб атрымаць падарункі ад Дзеда Мароза, прыйдзецца прайсці шмат цікавых выпрабаванняў - "Снежная артылерыя", "Вясёлы снегавік", стральба з пнеўматыкі і многае іншае. Па традыцыі Дзед Мароз прадоўжыць збіраць пажаданні ўсіх наведвальнікаў на будучы год у "капсулу жаданняў", якая зараз схаваная пад навагодняй ёлкай. Дарэчы, прыняць удзел у зімовых забавах можна будзе да 7 студзеня.