Кіраўнік УЕФА Аляксандр Чаферын наведае Мінск

17 сентября 2019
Прыезд футбольнага функцыянера чакаецца ўжо ў гэты чацвер. У гэты ж дзень Чаферын, для якога гэта будзе першы візіт у Беларусь, пасля сустрэчы з кіраўніком Беларускай федэрацыі футбола Уладзімірам Базанавым адкажа і на пытанні журналістаў. Чаферын - славенскі юрыст, узначальвае УЕФА з 2016  года.