Аляксандр Лукашэнка павіншаваў іудзеяў з Песахам

23 апреля 2024

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў вернікаў іудзейскай канфесіі з Песахам, паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

 Дарагія суайчыннікі!

Сардэчна віншую вас з Песахам. 

Гэта свята вернасці яўрэйскага народа сваім традыцыям. Яно сімвалізуе пачатак доўгага шляху да здабыцця запаветнай зямлі. Сёння памяць аб мужнасці і стойкасці продкаў дае сілы пераадольваць цяжкасці сучаснага свету, з'яўляецца залогам светлай будучыні. 

Іудаізм займае важнае месца ў канфесійнай палітры Беларусі. Дзясяткі рэлігійных суполак, адукацыйных і культурных цэнтраў вядуць актыўную дзейнасць у нашай краіне. Іх дабрачынная і асветніцкая работа спрыяе ўмацаванню міжнацыянальнага сяброўства, развіццю грамадскага дыялогу і захаванню грамадзянскай згоды.

Няхай Песах прынясе ў кожны дом радасць і дастатак, збярэ разам дарагіх сэрцу людзей. Жадаю моцнага здароўя, міру і духоўнага багацця вам і вашым блізкім.

Аляксандр Лукашэнка