На плошчы ля сталічнага Дома культуры чыгуначнікаў стартаваў сезонны кірмаш

14 мая 2019
Да 50 працэнтаў скідкі на футравыя вырабы і сезонны абутак, зніжаныя цэны на мясныя вырабы, сыры, гародніну і садавіну. Сёння стартаваў сезонны кірмаш на плошчы ля Дома культуры чыгуначнікаў, дзе прапанаваны прамысловыя і харчовыя тавары больш як 40 айчынных вытворцаў, у таксама з Расіі і Казахстана. Сярод іх традыцыйна ўсходнія прысмакі, бакалея і тэкстыль.

Упершыню "Модны базар" праходзіць адразу ў двух раёнах Мінска - на вуліцы Чкалава і на праспекце Любімава. Кірмаш прадоўжыцца да 26 мая.