"На кантролі Прэзідэнта". "Магазіны крокавай даступнасці"

28 января 2019

Каб смачны тавар быў даступны па геаграфіі і па цане. Эксперты б'юць трывогу: сітуацыя на гандлёвым рынку Беларусі дайшла да краю. Імклівае развіццё буйных сеткавікоў пагражае паглынуць малы бізнес. Ці патрэбныя сёння дадатковыя механізмы дзяржрэгулявання вялікіх гульцоў? Каб супермаркет, які адкрыўся, папросту не "з'еў" невялікі фармат, які працуе яшчэ да яго, "ля дома", а наадварот, абодва працавалі і зараблялі. 

Канкурыраваць з сеткамі складана. У іх вялікія адтэрміноўкі па аплаце за тавар. Ды і скідку часам прадпрыемствы даюць ніжэйшую за сабекошт, але яе не заўсёды бачыць пакупнік, на паліцы магазіна рытэйл накручвае да 50 % нацэнкі. У выніку здаровае саперніцтва атрымліваецца не ва ўсіх. Каб расставіць кропкі над "i",   у Міністэрстве антыманапольнага рэгулявання і гандлю створана рабочая група з удзелам вытворцаў, Асацыяцыі рознічных сетак і бізнесу. 

Гэтым пытаннем задаліся і мы. Тэма "Магазіны крокавай даступнасці" стане галоўнай у праекце АТН "На кантролі Прэзідэнта" ў сераду ўвечар, пасля "Панарамы".