На кантрольна-прапускным пункце рэзідэнцыі амерыканскага прэзідэнта затрыманы вадзіцель, якой заявіў, што ў яго аўтамабілі - бомба. Як паведамляе CNN, паліцэйскія праверылі машыну на наяўнасць узрыўчаткі, аднак яе там не аказалася. Неадкладна ў Белым доме быў павышаны ўзровень бяспекі, а сумежныя вуліцы перакрылі. Напярэдадні ля Белага дома быў затрыманы яшчэ адзін невядомы. Яму ўдалося пералезці праз агароджу і прабыць там 16 хвілін.













