На энергетычным форуме ў Мінску каля 200 кампаній з 7 краін прапануюць свае дасягненні

13 октября 2021

У Мінску працягваецца энергетычны форум. Свае дасягненні прапануюць каля 200 кампаній з 7 краін. У праграме - міжнародныя спецыялізаваныя выставы "Энергетыка. Экалогія. Энергазберажэнне. Электра", "Водныя і паветраныя тэхналогіі", "Экспа-Горад", а таксама круглыя сталы па пытаннях развіцця атамнай энергетыкі. Электраспажыванне ў Беларусі з пачатку года вырасла ўжо амаль на 2 млрд кВт-г. Асноўная доля прыпадае на рэальны сектар.

У беларускай энергасістэме актыўна ўкараняюцца лічбавыя тэхналогіі. Алічбаваныя ўсе газавыя сістэмы - гэта больш за 65 тысяч кіламетраў сетак. У выніку павышаецца прадукцыйнасць працы, зніжаюцца эксплуатацыйныя выдаткі, дыспетчары могуць аператыўна рэагаваць на непаладкі.