На дарогах Беларусі ўжо больш за тысячу электракараў

27 октября 2020
З пачатку года іх лік прырос мінімум утрая. Такія ацэнкі Беларускай аўтамабільнай асацыяцыі. У асноўным гэта ўжываныя машыны: беларусы актыўна карыстаюцца мытнымі льготамі пры ўвозе электратранспарту. Пакуль, аднак, гэта адзіная крыніца папаўнення парку такіх машын. Самая вялікая перашкода для набыцця новых (апроч кошту) - складанасці з сертыфікацыяй для еўразійскага рынку, удзельнікам якога з'яўляецца і Беларусь. Інтарэсы "еўразійскай пяцёркі" ў частцы сертыфікацыі прадстаўляе Расія (яна - адзіны заяўнік ЕАЭС.) Але пакуль невысокі попыт абмяжоўвае інтарэсы расійскіх імпарцёраў. 
У цэлым аўтарынак прадоўжыў падзенне. Эксперты гэта звязваюць галоўным чынам з абмежаваннем праграм крэдытавання. У ранейшых аб'ёмах яны працуюць толькі ў лінейцы беларускага аўтапрама.