Трохпластовую поліэтыленавую плёнку пачалі выпускаць на ААТ "Светлагорскхімвалакно"

23 января 2024

Інавацыйны прадукт - трохпластовую поліэтыленавую плёнку - пачалі выпускаць на прадпрыемстве "Светлагорскхімвалакно".

Праект рэалізуецца ў рамках інвестпраграмы развіцця прадпрыемства на базе круцільна-ткацкага цэха. Магутнасць новай вытворчасці - 4 тысячы тон за год. Каля 90 працэнтаў унікальнай прадукцыі будзе ісці на ўнутраны рынак. Раней аналагі закуплялі, аднак якасць не ў поўнай меры адпавядала запытам вытворцы.

Рэалізацыя інвестпраекта дазволіць на 10 працэнтаў скараціць выдаткі і знізіць сабекошт прадукцыі. Лішкі мяркуецца прадаваць.

Шматпрофільнае прадпрыемства нафтахімічнага комплексу паспяхова ўкараняе ў вытворчасць уласныя распрацоўкі. А гэта значыць, у яго ёсць усе шанцы атрымаць знак якасці, зацверджаны Прэзідэнтам. Яго прысваенне азначае вышэйшую ступень даверу дзяржавы.