Сёння ў Мінску пройдзе чарговае пасяджэнне кантактнай групы па Украіне

5 сентября 2018

Расія мае намер падняць пытанне аб міжнародным расследаванні забойства Аляксандра Захарчанкі. Нагадаем, кіраўнік самаабвешчанай ДНР загінуў 31 жніўня падчас выбуху. Кіеў працягне на перамовах дамагацца абмену ваеннапалоннымі ў фармаце ўсіх на ўсіх. Учора кіраўнік МЗС Украіны Павел Клімкін заявіў, што альтэрнатывы нармандскаму фармату, дзе могуць весціся перамовы па Данбасе, няма.