На Барысаўскім палігоне ўражаннямі падзяліліся міжнародныя назіральнікі

20 сентября 2017

Вучэнні "Захад-2017" прайшлі на вельмі высокім узроўні. Сёння гэта заявіў Прэзідэнт Беларусі, Галоўнакамандуючы Узброенымі Сіламі. За манеўрамі Аляксандр Лукашэнка назіраў з назіральнай пляцоўкі палігона Барысаўскі. Аляксандр Лукашэнка наведаў дапаможны пункт кіравання рэгіянальнай групоўкі войскаў Беларусі і Расіі, а таксама першай танкавай арміі Заходняй ваеннай акругі Узброеных Сіл Расіі. Прэзідэнту далажылі аб развіцці ваенна-палітычнай сітуацыі ў Еўрапейскім рэгіёне і яе ўплыве на бяспеку Саюзнай дзяржавы. Затым Аляксандр Лукашэнка выступіў перад асабовым складам. Вучэнні "Захад-2017" Кіраўнік дзяржавы назваў самым значным і маштабным мерапрыемствам па ўзаемадзеянні Узброеных сіл дзвюх краін.

Кіраўнік дзяржавы пагутарыў з журналістамі - падзяліўся сваімі ўражаннямі. Мэты манеўраў "Захад-2017" дасягнутыя, у цэлым Прэзідэнт не адзначыў якіх-небудзь недахопаў падчас вучэнняў. Кіраўнік дзяржавы расказаў, што ён і яго калега Уладзімір Пуцін загадзя вызначыліся з паасобным удзелам у вучэннях "Захад-2017". А спробу дыскрэдытацыі беларуска-расійскіх вучэнняў Аляксандр Лукашэнка назваў вельмі непрафесійнай.

На Барысаўскім палігоне, дзе адпрацоўвалася адбіццё наступу ўмоўнага праціўніка і правядзенне контратакі, прысутнічала кіраўніцтва інтэграцыйных структур - Саюзнай дзяржавы, СНД, АДКБ, замежныя назіральнікі і дыпламаты. Пасля завяршэння сумесных стратэгічных вучэнняў яны актыўна дзяліліся ўражаннямі з журналістамі.

Робін Масінкоф, міжнародны назіральнік, прадстаўнік цэнтра па прадухіленні канфліктаў АБСЕ: "Я хачу падзякаваць беларускаму боку за тое, што на вучэнні былі запрошаныя міжнародныя арганізацыі, у тым ліку АБСЕ, згодна з Венскім дакументам 2011 года. Назіральнікі на вучэннях "Захад-2017" мелі магчымасць атрымліваць аб'ектыўную інфармацыю. Тое, што робіць Беларусь разам з Расіяй, заслугоўвае павагі. Гэта ўзорнапаказальны прыклад траснпарэнтнасці. Беларусь прадэманстравала, як павінны праводзіцца такія мерапрыемствы".

Масіма Фагары, міжнародны назіральнік (Італія): "Як прафесійны вайсковец я высока ацэньваю ўзровень арганізацыі гэтых вучэнняў. Іх правялі сапраўды на высокім узроўні. І, на мой погляд, як беларускія, так і расійскія вайскоўцы дэманструюць па-сапраўднаму добрую падрыхтоўку".

Прэзідэнт аб’явіў падзяку ўсяму асабоваму складу, які прыняў удзел у сумесных стратэгічных вучэннях "Захад-2017" на беларускай тэрыторыі.