На аэрадроме Баравая прайшоў авіяцыйны фестываль #Пранеба

30 июля 2018

Парашутныя скачкі, палёты на паветраных шарах, верталётныя гонкі. На аэрадроме Баравая завяршыўся чацвёрты авіяцыйны фестываль #Пранеба. На зямлі і ў паветры можна было разгледзець каля 30 лятальных апаратаў - паветраныя шары, самалёты і верталёты з розных краін. Беларускія парашутысты паказалі майстэрства ў спаборніцтвах па дакладнасці прызямлення, выступалі і дрон-рэйсеры. Таксама гледачоў пракацілі на верталётах і паветраных шарах. А ў завяршэнні выступіла папулярная група "Піца". Разам з фестывалем завяршае сваю палётную гісторыю аэрадром Баравая. Аэраклуб ДТСААФ пераязджае ў Ліпкі.