Паўднёвыя раёны цэнтральнага рэгіёна пачалі ўбіраць кукурузу на зерне

24 сентября 2014
Сярэдняя ўраджайнасць пакуль што складае 80 цэнтнераў з гектара. Аграрыі працуюць да позняга вечара, але ім перашкаджае дажджлівае надвор'е. Зараз паспелі ўбраць амаль 4 тысячы гектараў палёў. Цалкам завяршыць уборку гэтай культуры плануюць за першы тыдзень кастрычніка. Акрамя таго, прадаўжаецца ўборка кукурузы на сілас. З-за засушлівага лета аграрыі недабралі корму з другога ўкосу траў, а таму кампенсаваць гэтыя страты плануюць менавіта за кошт сіласу.