МАЗ - лідар украінскага рынку

14 апреля 2021

Мінскі аўтамабільны завод захоўвае лідарства на рынку грузавікоў ва Украіне. Паводле звестак прадстаўнікоў бізнесу, за сакавік ва Украіне было прададзена практычна 500 новых аўтамабіляў, што на 174 % больш, чым летась. За першы месяц вясны аналітыкі зафіксавалі рост продажаў грузавікоў на 86 %. МАЗу атрымалася нарасціць продажы больш чым у 4 разы і заняць 18 % украінскага рынку.