Матацыклісту, які збіў у беларускай сталіцы інспектара ДАІ, прысуд пакінулі без змяненняў

10 января 2017

У Мінскім гарадскім судзе сёння адбылося слуханне па касацыйнай скарзе. Па віне абвінавачанага летась у красавіку адбылося ДТЗ на праспекце Незалежнасці, у якім моцна пацярпеў інспектар ДАІ. Вердыкт суда  - 5 гадоў калоніі, пазбаўленне права кіраваць транспартным сродкам на працягу пяці гадоў і штраф 30 тысяч рублёў. І сёння суд апеляцыі адхіліў. У зале прысутнічалі толькі сваякі матацыкліста. Бок пацярпелага прадстаўляла адвакат. Зараз супрацоўнік дарожнай міліцыі яшчэ праходзіць лячэнне, а падсудны знаходзіцца ў СІЗА ў Жодзіне.