Мінская вобласць развівае новыя напрамкі птушкагадоўлі

15 апреля 2016

Мадэрнізацыя вытворчасцяў дазваляе Мінскай вобласці развіваць новыя напрамкі птушкагадоўлі. У Барысаўскім раёне пасяліліся пекінскія і французскія качкі, а таксама ліндаўскія белыя гусакі. А над стварэннем экзатычных птушак працуюць селекцыянеры ў Заслаўі. Надзея Сербіненка даведалася, якая можа быць альтэрнатыва курынаму мясу.

Гэта птушкафабрыка ў Барысаўскім раёне - найбуйнейшы ў Мінскай вобласці вытворца качак і гусей. Тут вырошчваюць пекінскую і французскую качку і ліндаўскага белага гусака. Галіна - перспектыўная. Таму ў найбліжэйшы час плануюць цалкам абнавіць птушнікі і ўсталяваць найноўшае абсталяванне для вывядзення птушанят гусей і качак за кошт іранскіх інвестыцый.

На вытворчасці іншай экзатычнай птушкі з амерыканскімі каранямі спецыялізуецца птушказавод у Заслаўі. У ясельным аддзяленні для індычанят знаходзіцца больш за 30 тысяч птушак.

Гэтаму індычаняці 26 дзён. Пакуль ён знаходзіцца тут - у аддзяленні падрошчвання. Але калі яму споўніцца 50 дзён, ён трапіць у адзяленне з напольным утрыманнем - для далейшана адкорму

У Заслаўі знаходзіцца і навуковая станцыя па птушкагадоўлі Акадэміі навук. Асаблівых поспехаў селекцыянеры дасягнулі ў развядзенні індычкі.

Навукоўцы займаюцца і стварэннем новых кросаў курэй. Гэта гібрыды парод і ліній хатняй птушкі для пэўных мэт - атрымання яек ці мяса. Куры беларускай селекцыі - стрэсаўстойлівыя і з аптымальным тэрмінам набору вагі.

Мінская вобласць - лідар краіны па вытворчасці мяса птушкі і яек. У рэгіёне знаходзіцца больш за 20 прадпрыемстваў, якія, акрамя курэй, вырошчваюць перапёлак, цацарак, фазанаў, страусаў і індычак.