Маладым мамам стане прасцей аформіць дыстанцыйнае рабочае месца або фрыланс

11 октября 2017

Аб такіх планах расказаў намеснік міністра працы і сацабароны Аляксандр Румак. Займацца кар'ерай жанчыны змогуць адразу пасля нараджэння дзіцяці, знаходзячыся з ім літаральна ў адным пакоі. Распрацоўваецца пытанне і аб дэкрэтным водпуску для бацькоў. А вось партнёрскія роды ўжо паўсюдная практыка. Працуе і сістэма сямейнага капіталу, якая з'явілася ў 2015 годзе.

Хутка ў Беларусі адкрыецца і першы цэнтр здароўя для мужчын. Паводле статыстыкі, сёння іх датычыцца трэць прычын бясплоднасці.