Аўстралійскі канатаходзец Кейн Петэрсен здзівіў новым рэкордам

17 сентября 2015

Ён прайшоў па тросе, нацягнутым на 300-метровай вышыні. Для Паўднёвага паўшар'я гэта ўнікальнае дасягненне. Вяроўку нацягнулі паміж дзвюма вежамі самага высокага небаскроба ў Мельбурне. Яго дах узвышаецца на ўзроўні прыкладна 90 паверха. Кейну Петэрсену прыйшлося прайсці 21 метр. На апошніх кроках канатаходзец ледзь не сарваўся ад сутаргі, але трук быў паспяхова завершаны. Свой рэкорд аўстраліец прысвяціў французскаму калегу Філіпу Пеці, які ў 1974 годзе ў Нью-Ёрку без страхоўкі прайшоў па тросе на вышыні 415 метраў.