Магілёўскі ўніверсітэт адзначае стогадовы юбілей

17 октября 2013

Сёння адзначае свой юбілей адна з найстарэйшых і найбуйнейшых ВНУ краіны. Магілёўскаму дзяржаўнаму ўніверсітэту імя Аркадзя Аляксандравіча Куляшова - 100 гадоў. За плячыма - цэлае стагоддзе актыўнай дзейнасці, мноства адкрыццяў і вынаходстваў, плеяда выпускнікоў, якімі ганарыцца Беларусь: героі Савецкага Саюза і алімпійскія чэмпіёны, выдатныя педагогі і навукоўцы, кіраўнікі высокага ўзроўню - у іх ліку Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка, ён скончыў гістарычны факультэт.


Сёння юбіляр - гэта 10 факультэтаў, два каледжы, інстытут павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў. І каля 9 000 студэнтаў, якія амаль не адрозніваюцца ад сваіх папярэднікаў.


У рамках святкавання стогадовага юбілею ў Магілёве запланавана мноства ўрачыстых мерапрыемстваў. Чакаюць вялікую колькасць ганаровых гасцей. Цікава, але заняткі на гэтыя дні ніхто не адмяняў. Студэнты яшчэ павінны заслужыць права на тое, каб адпачываць падчас юбілею альма-матар.