Міжнародная канфедэрацыя саюза мастакоў можа быць ліквідавана

28 июля 2017

Міжнародная канфедэрацыя саюза мастакоў - арганізацыя, якой ужо чвэрць стагоддзя, можа быць ліквідавана. Такое рашэнне прыняў Вярхоўны суд Расіі. Канфедэрацыя аб'ядноўвае мастакоў з былых рэспублік Савецкага Саюза. І ў кожнай у гэтай структуры ёсць свая маёмасць. Беларусь не выключэнне. Ці захаваюць спадчыну краін, якія меры будуць прынятыя - высвятляла Алена Борматава.

Будынак на Крымскім вале – 10 тысяч квадратных метраў і амаль 50 тысяч твораў мастацтва – частка маёмасці Міжнароднай канфедэрацыі саюза мастакоў. Частка фондаў апячатана. Нерухомасць, а таксама жывапісныя і скульптурныя работы соцень творцаў могуць перайсці ва ўласнасць Расіі.

У 1992, калі ўсе творчыя саюзы СССР развальваліся і ліквідаваліся, мастакі інтэграваліся ў міжнародную канфедэрацыю, дзе прадстаўлены творцы ўсіх былых саюзных рэспублікі плюс трох буйных гарадоў – Масквы, Кіева і Санкт-Пецярбурга. Апроч таго, гэта мабыць адзіная арганізацыя, у якую ўваходзяць і прадстаўнікі прыбалтыйскіх краін. Кожная з краін-удзельніц перадала частку сваёй маёмасці. Беларусь не выключэнне.

За 25 гадоў дзейнасці канфедэрацыяй выпушчаны 80 фаліянтаў, прысвечаных нацыянальнаму мастацтву розных краін і асобным мастакам – патрыярхам і педагогам нацыянальных школ. Адбыліся сотні выстаў і культурных акцый. Права на правядзенне экспазіцыі на роўных умовах мелі творцы Узбекістана і Расіі, Казахстана і Беларусі.

Некалькі гадоў таму з боку Міністэрства юстыцыі Расіі пачаліся праверкі міжнароднай культурнай установы. Прэтэнзіі тычыліся камерцыйнай дзейнасці канфедэрацыі, у прыватнасці, здачы ўнаём памяшканняў. Нягледзячы на тое, што ўсе заўвагі выпраўлены, Вярхоўны суд Расіі ўсё ж выносіць рашэнне аб ліквідацыі.

Каб аспрэчыць рашэнне Вярхоўнага суда Расіі, у творчых саюзаў былых рэспублік СССР ёсць права на дзве касацыйныя скаргі. Бясспрэчна, шансы будуць выкарыстоўваць. Апроч таго, у Маскве збярэцца кангрэс канфедэрацыі, каб вырашыць пытанне наконт уласнасці буйнога міжнароднага творчага саюза.

Тым часам Саюзы мастакоў кожнай краіны, якая ўваходзіць у міжнародную канфедэрацыю, накіравалі лісты з просьбай разабрацца ў сітуацыі на адрас розных устаноў дзясяткаў краін, якія ўваходзяць у канфедэрацыю. Саюз мастакоў нашай краіны будзе адстойваць свае правы да канца.