Шматдзетныя сем'і ў Беларусі будуць стаяць у чарзе на жыллё не больш за год

21 мая 2019

З 2021-га іх накіруюць на будаўніцтва на працягу дванаццаці месяцаў з моманту пастаноўкі на ўлік.

Мясцовыя органы ўлады вызначылі дастатковую колькасць зямельных участкаў для гэтай катэгорыі грамадзян. Гэта адна з больш чым 60 мер па развіцці будаўнічай галіны. План мерапрыемстваў па рэалізацыі Дырэктывы Прэзідэнта № 8 вызначыў Савет Міністраў. Галоўны акцэнт на комплекснай забудове. Прыярытэт будзе аддавацца кампаніям, магутнасцяў якіх хопіць для выканання поўнага цыкла работ без прыцягнення іншых арганізацый. Яшчэ да ўзвядзення дома зямельны ўчастак трэба будзе забяспечыць інжынернымі сеткамі і камунікацыямі. Што да гарадоў-спадарожнікаў, у аснове асноў застаецца развіццё сацыяльнай інфраструктуры. Падыходы да фінансавання будаўніцтва такіх аб'ектаў зменяцца. 

Дакумент таксама прадугледжвае лічбавую трансфармацыю галіны і змяненні  ў падрыхтоўцы высокакваліфікаваных кадраў.