Мінаховы здароўя: у Беларусі выпісалі 15 пацыентаў, вылечаных ад каранавіруса

20 марта 2020

15 пацыентаў, у якіх быў каранавірус,  выпісалі з бальніц

Аб гэтым сёння паведаміла прэс-служба Міністэрства аховы здароўя. Пад медыцынскім назіраннем застаюцца 42 беларусы з лабараторна пацверджаным дыягназам, але без клінічных праяўленняў. Клінічныя прыкметы інфекцыі COVID-19 назіраюцца ў 12 пацыентаў. 

Ірына Глінская,  намеснік галоўурача Рэспубліканскага цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя: "Неабходна засцярога, у першую чаргу, пажылога насельніцтва. Мы бачым, дзе ў іх могуць быць кантакты з моладдзю,  і імкнёмся ў гэтых месцах забяспечыць недапушчэнне распаўсюджвання інфекцыі".

Усяго, пачынаючы  з канца студзеня, больш як 19  тысяч чалавек у краіне абследаваныя на інфекцыю COVID-19.