Міністэрства аховы здароўя ўстанавіла правілы паводзін у самаізаляцыі прыбыўшых з-за мяжы людзей

3 апреля 2020
У прыватнасці, ім нельга 14 дзён наведваць месцы працы, вучобы, магазіны, аб'екты грамадскага харчавання, спартыўныя, выставачныя і канцэртныя залы, кінатэатры, вакзалы і іншыя месцы масавага знаходжання людзей, за выключэннем выпадкаў крайняй неабходнасці. Калі стан здароўя пагаршаецца, варта звярнуцца ў хуткую дапамогу па тэлефоне або SMS-паведамленнем.