Міністэрства працы будзе рэалізоўваць канцэпцыю па правах інвалідаў разам з грамадскімі арганізацыямі

29 ноября 2018

Міністэрства працы будзе рэалізоўваць канцэпцыю па правах інвалідаў разам з грамадскімі арганізацыямі. Пагадненне аб распрацоўцы штогадовага плана дзеянняў сёння падпісалі падчас форуму "Універсальнае асяроддзе". У комплексе "БелЭкспа" да 1 снежня працуюць дзве выставы, адна з якіх прысвечана рэабілітацыі людзей з абмежаванымі магчымасцямі. Як адзначыла Міністр працы і сацабароны Ірына Касцевіч, рабочая група неўзабаве азнаёміць з вынікамі грамадскага абмеркавання законапраекта "Аб правах інвалідаў і іх сацыяльнай інтэграцыі". У Беларусі іх каля 570 тысяч.

Ірына Касцевіч, Міністр працы і сацабароны Беларусі: "Мэта наша пасля гэтага пагаднення - з кожным грамадскім аб'яднаннем (а ў нас іх 5) падпісаць на кожны год план працы. Калі мы гаворым узмоцніць, калі мы гаварыць павысіць, то ўсё гэта будзе падзелена на адпаведныя мерапрыемствы, на крокі па канкрэтных тэрмінах, па канкрэтных выканаўцах, у якім кірунку мы ідзём".

Ігар Петрышэнка, намеснік прэм'ер-міністра Беларусі: "Мы зараз падрыхтавалі першы даклад па выкананні гэтай канвенцыі, разгледзелі на пасяджэнні міжведамаснай камісіі па справах інвалідаў. Мы будзе далей так энергічна працягваць працу".

На форуме праходзіць і кірмаш вакансій. А ў наступным годзе будзе распрацавана індывідуальная праграма для рэабілітацыі дзяцей-інвалідаў.