Мінтранс вызначыў пункты стаянак для дальнабойшчыкаў

20 марта 2020
У Беларусі для транзітных дальнабойшчыкаў вылучылі спецыяльныя месцы запраўкі, харчавання і адпачынку. 43 пункты стаянак для вадзіцеляў вызначыў Мінтранс, медыкі і мясцовыя выканкамы. Рашэнне ўжо ўступіла ў сілу. Меры прынятыя для прадухілення завозу і распаўсюджвання каранавіруснай інфекцыі. Схема распрацаваная для перавозчыкаў - нерэзідэнтаў нашай краіны. Па-за такімі пунктамі шафёры-замежнікі спыняцца не змогуць. Паведамляецца, што за захаваннем  правіл будзе сачыць транспартная інспекцыя. Геалакацыю стаянак можна вывучыць на сайце Міністэрства транспарту на рускай і англійскай мовах.