Узбекістан адзначае 27-ую гадавіну Дня незалежнасці

1 сентября 2018

Свае віншаванні Прэзідэнту Шаўкату Мірзіёеву накіраваў Аляксандр Лукашэнка. Напярэдадні ў Мінску на ўрачыстым мерапрыемстве прысутнічалі госці з дыпламатычных карпусоў, міністэрстваў і ведамстваў Беларусі. Важным крокам да далейшага супрацоўніцтва паміж краінамі з'яўляецца нядаўна адкрытае ў беларускай сталіцы пасольства Узбекістана. Нягледзячы на 25 гадоў дружбы раней афіцыйнага дыппрадстаўніцтва гэтай краіны ў Беларусі не было.

За апошнія два гады стасункі паміж Беларуссю і Узбекістанам атрымалі асаблівы імпульс, у тым ліку ў гандлёва-эканамічным напрамку, павялічыўся тавараабарот і ўзаемная цікавасць прадпрымальнікаў. Наперадзе не менш сур'ёзныя планы - сумесныя праекты ў галінах лёгкай прамысловасці, сельгасмашынабудавання, малочнай вытворчасці.